Прэзідэнт: Любая карэкціроўка заканадаўства павінна быць абгрунтаванай

27 августа 2019

Любая карэкціроўка заканадаўства  павінна быць абгрунтаванай. Пры гэтым адпавядаць запытам часу і грамадства. Гэты акцэнт сёння прагучаў ад Прэзідэнта на сустрэчы адразу з двума віцэ-прэм'ерамі. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладамі Уладзіміра Дворніка і першага намесніка кіраўніка Савета Міністраў Аляксандра Турчына. Урад прапанаваў змяненні, што  датычацца агарнай палітыкі і ліцэнзавання. Так, хочуць спрасціць парадак аказання спонсарскай дапамогі сельгаспрадпрыемствам. Змяненні ў пытаннях ліцэнзавання накіраваныя на тое, каб ліквідаваць залішняе рэгуляванне. Гэта рэакцыя на адчувальныя для бізнес-супольнасці моманты. У прыватнасці, значныя папраўкі датычацца ліцэнзійных патрабаванняў да медыцынскіх работнікаў. Адно з важных змяненняў - у выпадку парушэнняў  будзе час на ліквідацыю недахопаў, а не аўтаматычнае пазбаўленне ліцэнзій. Усё гэта  рэакцыя на адчувальныя для бізнес-супольнасці моманты. Навацыі знайшлі падтрымку, але Прэзідэнт нагадаў, што любая карэкціроўка заканадаўства  павінна быць абгрунтаванай, пры гэтым адказваць запытам  часу і грамадства.

Таксама ішла  размова аб фінансавых выніках II Еўрапейскіх гульняў. Гэтая спартыўная падзея стала сур'ёзным іміджавым праектам для Беларусі, а таксама паспрыяла прытоку турыстаў, развіццю спартыўнага руху і падарыла тысячы эмоцый балельшчыкам па ўсім свеце. Спаборніцтвы такога ўзроўню давяраюць праводзіць не кожнай краіне. Ды і ў цэлым перамогі нашых атлетаў на розных першынствах натхняюць! Гаворачы на спартыўную тэму, Прэзідэнт асобна адзначыў і бліскучае выступленне нашых весляроў на чэмпіянаце свету, што прайшоў ў Сегедзе.