Прэзідэнт: Кантралюючыя органы павінны дзейнічаць акуратна і справядліва

16 декабря 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка  патрабуе ад кантралюючых органаў краіны дзейнічаць у сваёй працы акуратна і справядліва.
Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння  на нарадзе аб выніках праверкі дзейнасці Камітэта дзяржкантролю. Па даручэнні Прэзідэнта каля месяца   міжведамасная група  пад кіраўніцтвам Генеральнага пракурора  праводзіла праверку эфектыўнасці працы кантралюючых органаў.  Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, па яе выніках  асобныя  факты выклікаюць сур'ёзную насцярожанасць - прыпіскі, справакаваныя адсутнасцю самакантролю, карупцыйныя праяўленні,  павярхоўнае стаўленне  да справы.  Адпаведная рэвізія  -  не першая сёлета. Такім чынам   вывучалася дзейнасць пракуратуры і іншых органаў улады.
Падрабязнасці нарады ў Кіраўніка дзяржавы - у нашых наступных выпусках.