Прэзідэнт: змены ў тытунёвай сферы павінны адпавядаць інтарэсам дзяржавы

4 декабря 2017

У Палацы Незалежнасці сёння абмяркоўваюць пытанні вытворчасці і продажу тытунёвых вырабаў. Гэтая галіна ў Беларусі актыўна развіваецца, і з'явіліся прапановы для змяненняў у гэтай сферы. На нарадзе з удзелам Прэзідэнта - прадстаўнікі ўрада, прамыслоўцы і тыя, хто займаецца продажамі цыгарэт. Тытунёвыя фабрыкі з'яўляюцца буйнымі падаткаплацельшчыкамі. Толькі напрыканцы гэтага года чакаецца паступленне ў казну больш як мільярда рублёў. Любыя змены ў гэтай галіне павінны адпавядаць інтарэсам дзяржавы, асабліва падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Вытворчасць тытунёвых вырабаў у Беларусі з пачатку двухтысячных вырасла ўтрая. Экспарт пры гэтым павялічыўся ў 16 разоў. На ўнутраным рынку больш за 95 працэнтаў займаюць айчынныя цыгарэты.