Прэзідэнт і кіраўнік асацыяцыі World Skills абмеркавалі развіццё прафтэхадукацыі

17 мая 2016

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком міжнароднай некамерцыйнай асацыяцыі World Skills International Сайманам Бартлі. Місія гэтай арганізацыі - павышэнне статусу рабочых спецыяльнасцяў і стандартаў прафадукацыі ва ўсім свеце. Да гэтай асацыяцыі Беларусь далучылася ў 2014. І летась упершыню прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе прафмайстэрства ў Бразіліі. Пасля заканчэння чэмпіянату арганізатары прызналі беларусаў лепшымі дэбютантамі за ўсю гісторыю World Skills. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, развіццё прафтэхадукацыі і надалей будзе адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

Сайман Бартлі, кіраўнік міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі World Skills International: 

"Гэта ўжо мой сёмы візіт у Беларусь. І штораз я звяртаю ўвагу на пазітыўныя змены, якія адбываюцца ў краіне. World Skills выкарыстае беларускі вопыт для папулярызацыі рабочых прафесій. Упэўнены, ён будзе карысны ўсёй сусветнай супольнасці".

І сёння ў Мінску стартаваў другі рэспубліканскі конкурс World Skills Belarus. Удзел у ім прымуць больш як 250 чалавек. Канкурсанты пакажуць свае навыкі ў 35 намінацыях. Гэта графічны дызайн, кандытарскае майстэрства, аўтамабільныя тэхналогіі і шматлікае іншае. Пераможцы ўвойдуць у склад зборнай, якая прадставіць нашу краіну на міжнародным чэмпіянаце ў Абу-Дабі ў наступным годзе.