Прэзідэнт: Гучныя карупцыйныя справы ў медыцыне не павінны кідаць цень на сумленных і прыстойных урачоў

11 сентября 2018

Гучныя карупцыйныя справы ў медыцыне не павінны кідаць цень на сумленных і прыстойных урачоў, якіх у нас большасць.

Набалелыя тэмы для галіны сёння абмяркоўвалі на нарадзе аб праблемных пытаннях у сістэме аховы здароўя і кадравых прызначэннях. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, актуальнасць такой грунтоўнай размовы выкліканая перш за ўсё неабходнасцю вырашэння праблем, якія назапасіліся ў медыцынскай сферы. Прычым іх маштаб не дазваляе проста абмежавацца новымі прызначэннямі.

Самае важнае - знайсці прычыны, якія прывялі да ўзбуджэння пакуль 95 крымінальных спраў, дзе фігуруюць дзясяткі мільёнаў долараў злачынных сродкаў. У выніку амаль 100 чалавек трапілі пад следства. У той жа час Прэзідэнт выказаў меркаванне, што пры ўсёй маштабнасці аператыўных мерапрыемстваў Камітэт дзяржбяспекі спрацаваў спакойна і акуратна, не падвяргаючы рызыкам эканоміку медыцынскай сферы.

І яшчэ адзін пасыл: ніхто не павінен быць пакараны дарэмна. Бо сёння да медыцынскай сферы самая пільная ўвага. Паводле слоў Прэзідэнта, апошнія паўгода ўсё грамадства было ўзрушана станам спраў у ахове здароўя ў сувязі з разглядам правапарушэнняў.

Сёння Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў у сферы аховы здароўя. На пасаду намесніка міністра аховы здароўя ўзгоднены Барыс Андрасюк, на пасаду гендырэктара Белмедтэхнікі - Мікалай Кудзяньчук. На пасадзе гендырэктара прадпрыемства "Белфармацыя" будзе працаваць Валянціна Ігнаценка.