Прэзідэнт: Дзяржава пакуль не мае намер прадаваць Мінскі завод колавых цягачоў

15 августа 2015

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, апошнія некалькі гадоў навязваюць ідэю прыватызацыі і продажу МЗКЦ. Прапаноў было занадта. Вельмі актыўна сябе ў гэтым кірунку вядзе Расія. І менавіта гэтая павышаная цікавасць звонку падштурхнула Прэзідэнта прыехаць на прадпрыемства. Убачаным Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены. Прадпрыемства вырабляе канкурэнтаздольную прадукцыю, і ў дадзены момант ні аб якім продажы размовы няма. Прэзідэнт азнаёміўся з вытворчым працэсам МЗКЦ і пагутарыў з працоўным калектывам.

Пыталі Прэзідэнта і аб сітуацыі на Украіне, аб павелічэнні аб'ёмаў  будаўніцтва арэнднага жылля, а таксама развіцці прафсаюзнага руху ў прыватным  сектары эканомікі.