Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візітам

18 июня 2019

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з кіраўніком Егіпта. Абдэль Фатах ас-Сісі знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візітам. Так, напярэдадні ён сустрэўся з прадстаўнікамі ўрада. Бакі дамовіліся сфарміраваць савет дзелавога супрацоўніцтва для стварэння сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым і развіцці эканамічнага ўзаемадзеяння, зняцці  бар'ераў у гандлі сёння будуць гаварыць у Палацы Незалежнасці, як у вузкім, так і пашыраным складзе пры ўдзеле дэлегацый. На парадку  дня: адкрыццё дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі і магчымае з'яўленне прамога авіярэйса Мінск - Каір. Падрабязнасці глядзіце ў наступных выпусках "Навін".