Прэзідэнт: для спартсменаў у Беларусі робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма

30 мая 2017

Для спартсменаў у Беларусі робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на алімпійскім сходзе. Сустрэчу доўга адкладвалі. Патрабаваўся час для разгляду на ўсіх узроўнях вынікаў мінулага алімпійскага цыкла. Ацаніць перспектывы выступлення на маючых адбыцца зімовых Гульнях, абмеркаваць падрыхтоўку да летніх стартаў у Токіа. У НАК сёння - эліта спартыўнай грамадскасці.

Кіраўнікі федэрацый, спартсмены, трэнеры - усяго каля двухсот чалавек. Аляксандр Лукашэнка перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У Беларусі атрымалася захаваць дзяржсістэму падтрымкі спорту. Нягледзячы на цяжкасці, укладвалі ў будаўніцтва і абнаўленне аб'ектаў у Мінску і рэгіёнах. Аднак вынікі на сусветных пляцоўках радуюць не заўсёды. Нагадаем, у найбліжэйшы час Беларусь стане гаспадыняй важных сусветных спаборніцтваў. Праз два гады пройдуць Еўрапейскія гульні, у 21-ым - чэмпіянат свету па хакеі.