Прэзідэнт: для спорту найвышэйшых дасягненняў у Беларусі створаныя ўсе ўмовы

27 Чэрвеня 2016

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт на нарадзе, прысвечанай ходу падрыхтоўкі нашых атлетаў да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. У краіне чакаюць аддачы ад спартсменаў, якія выступяць у Бразіліі. Амаль ва ўсіх відах спорту завяршыўся адбор і ўжо сфарміраваны склад беларускай каманды. Да пачатку галоўнага старту чатырохгоддзя засталося крыху больш за месяц. У актыве нашай каманды пакуль 134 ліцэнзіі ў 25 відах. Прэзідэнт Беларусі выступае і за чысціню ў спорце.

Сёння ў НАК прэзентавалі варыянты экіпіроўкі для нашых спартсменаў. Мадэлі дэманстравалі неаднаразовыя прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы, барацьбе, цяжкай атлетыцы. Дызайн спартыўнай і параднай формы распрацоўвалі беларускія дызайнеры. Па выніках апытанняў атлетаў і трэнераў перавага была аддадзена калекцыі Юліі Латушкінай.