Прэзідэнт: дзіцячая ўсмешка - самае вялікае шчасце

27 декабря 2018

Навагодняе дабрачыннае свята з удзелам Прэзідэнта сёння стала кульмінацыяй акцыі "Нашы дзеці". У Палац Рэспублікі на Галоўную ёлку краіны прыехалі больш за дзве тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі. Сярод іх і тыя, хто, на жаль, застаўся без апекі бацькоў, а таксама юныя актывісты і пераможцы творчых конкурсаў. І як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, дзіцячая ўсмешка - самае вялікае шчасце.

Для дзяцей падрыхтавалі навагодняе святочнае шоу пад назвай "Формула дабра". Больш за сто акцёраў і танцоўшчыкаў, на сцэне спецэфекты і мараль - дабро і цуд заўсёды перамогуць. Не засталіся маленькія гледачы і без падарункаў ад Прэзідэнта.