Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне старшынёй Беннафтахіма Ігара Ляшэнкі

28 июля 2014

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ігара Ляшэнкі, які дагэтуль займаў пасаду першага намстаршыні Беннафтахіма. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што канцэрн павінен працаваць з большай аддачай. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзяржава ўклала ў Беннафтахім нямала фінансавых сродкаў і чакае ад прадпрыемства эфектыўнай працы. Таксама Прэзідэнт даў прынцыповую ацэнку кадравай сітуацыі ў кіраўніцтве канцэрна.


Беннафтахім - адзін з найбуйнейшых прамысловых комплексаў Беларусі. На яго долю прыпадае больш за 30% прамысловай вытворчасці краіны. Прадпрыемствы канцэрна вырабляюць больш як 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі. Прадукцыя арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна, экспартуецца больш як у 90 краін свету.