Прэзідэнт даў згоду на экспарт сёлета амаль двух мільёнаў кубаметраў неапрацаванай драўніны

25 января 2017

У Беларусі павінна быць забяспечана перапрацоўка ўсёй драўніны ўнутры краіны. Такое патрабаванне напярэдадні выказаў Кіраўнік дзяржавы, заслухоўваючы даклад па пытаннях рэалізацыі на экспарт круглых лесаматэрыялаў.

Урад выступіў з прапановай падоўжыць дзеянне экспартных квот на лес.

Прэзідэнт нагадаў, што ў пачатку мінулага года быў падпісаны ўказ,

паводле якога вывозіць за межы Беларусі неапрацаваную драўніну без згоды Кіраўніка дзяржавы было забаронена. (Толькі ў выключных выпадках, як масавы вал дрэў з-за ўраганаў). Аляксандр Лукашэнка даў згоду на экспарт сёлета амаль двух мільёнаў кубаметраў неапрацаванай драўніны. Але папярэдзіў, што надалей увесь рэсурс драўніны павінен перапрацоўвацца ў краіне. Цяперашняе рашэнне тлумачыцца тым, што яшчэ не на ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці завяршылася мадэрнізацыя. Асноўная задача - забеспячэнне сыравінай унутранага рынку і як вынік - выпуск экспартаарыентаванай прадукцыі.