Прэзідэнт даў інтэрв'ю журналістам Цэнтральнага тэлебачання і інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа"

5 мая 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Кітаю разлічваць на магчымасці Беларусі ў цэнтры Еўропы. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў напярэдадні падчас інтэрв'ю кітайскім СМІ. Зносіны з журналістамі Цэнтральнага тэлебачання і інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа" прайшлі напярэдадні гістарычнага візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Галоўнай тэмай размовы стала будучыня беларуска-кітайскіх адносін, перспектывы супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Акрамя гэтага журналісты цікавіліся і ўрачыстасцямі да юбілею 70-годдзя Вялікай Перамогі. На стужцы інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа" і ў эфіры Цэнтральнага тэлебачання Кітая інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам з'явіцца 9 мая.