Прэзідэнт Балівіі з візітам, хоць і кароткатэрміновым, але не менш ад гэтага дзейсным, наведаў сёння Мінск

4 сентября 2013

У Лацінскай Амерыцы - рэгіёне, для нашай краіны добра знаёмым - сёння ў Беларусі, можна сказаць, з'явіўся яшчэ адзін надзейны і перспектыўны партнёр. Прэзідэнт Балівіі з візітам, хоць і кароткатэрміновым, але не менш ад гэтага дзейсным, наведаў сёння Мінск. Адносінам паміж краінамі, вядома, ужо не адзін год, але мы гаворым з'явіўся таму, што менавіта сёння кіраўнікі дзвюх дзяржаў абвясцілі аб пачатку новага этапу ў адносінах. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Эва Маралесам у вузкім і пашыраным складах і падкрэсліў: Беларусь гатовая да супрацоўніцтва з Балівіяй па самым шырокім спектры кірункаў. Асновай, вядома, стане эканоміка. Лацінская Амерыка сёння ў цэлым - адзін з рэгіёнаў з найбольш дынамічнымі тэмпамі развіцця. Рынак уяўляе сабой вялікія рэзервы як для папулярызацыі беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі, так і для ўзаемнага супрацоўніцтва. І тут можна ўспомніць прыклады ўзаемадзеяння нашай краіны з Венесуэлай, Бразіліяй, Эквадорам і Кубай. Балівія, як стала зразумела сёння, выключэннем не стане. Дарэчы, найбольш удалы вопыт супрацоўніцтва з Венесуэлай будзе выкарыстоўвацца пры пабудове адносін з Балівіяй - гэта прапанаваў сёння беларускі лідар. Зрэшты, і пэўныя дамоўленасці не прымусілі сябе чакаць.


Падрабязнасці ведае Алеся Высоцкая. У сінім касцюме з нацыянальным каларытам. Нягледзячы на халоднае па балівійсках мерках беларускае надвор'е, Эва Маралес не парушыў традыцыю. У гэтым уборы Прэзідэнт Балівіі на найважнейшых палітычных сустрэчах. Сіні - колер непакорлівасці і незалежнасці.


Ён уваходзіць ў сотню найбольш уплывовых людзей планеты, тройчы быў суіскальнікам Нобелеўскай прэміі. Эль Эва, як яго завуць на Радзіме, першы за ўсю 400-гадовую гісторыю Балівіі прэзідэнт, які прадстаўляе карэннае насельніцтва Амерыкі. Ён зрабіў шлях да палітычнай эліты з самых нізоў - ад пастуха лам. Адраджае традыцыі індзейцаў, чым выклікае вялікую сімпатыю ў народа. Асоба эксцэнтрычная і часта трапляе на першыя палосы сусветных газет.


З Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам погляды на палітычнае ўладкаванне свету шмат у чым падобныя. Так, крэда Маралеса - падпарадкоўвацца рашэнню народа, у гэтым і ёсць, на яго думку, правільнае кіраванне краінай і дэмакратыя.


Візіт у Мінск - першы, афіцыйны. Госця сустракалі чырвонай дарожкай і ротай ганаровай варты.


Балівія - краіна з багатымі зямнымі нетрамі. Гэта відаць і па асноўных артыкулах экспарту - прыродны газ, нафта, цынкавая руда, волава. У той жа час імпартуе прадукты харчавання, нафтапрадукты, паперу, вырабы з пластмасы, прадукцыю машынабудавання.


Пакуль Беларусь і Балівію злучаюць, у асноўным, палітычныя адносіны. Тавараабарот малаважны. Але гэты візіт, здаецца, стане добрым стартам і для эканамічнага партнёрства.


У Беларусі добры вопыт супрацоўніцтва з лацінаамерыканскімі краінамі. Паказчык - Венесуэла, дзе ўсяго за пару гадоў тавараабарот з нашай краінай з некалькіх соцень тысяч перарос у мільярды долараў. Як грыбы сталі расці жылыя мікрараёны, пабудаваныя беларусамі, а з канвеераў сумесных заводаў сталі выходзіць беларускія трактары, МАЗы, дарожная тэхніка.


Развіваць адносіны менавіта па венесуэльскім сцэнарыі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Эва Маралес дамовіліся як раз у Венесуэле. Нагода для сустрэчы была сумная - памёр Уга Чавес. Але справа яго засталася жыць, у тым ліку і па замацаванні Беларусі на Лацінаамерыканскім кантыненце.


Сёння ў Мінску на вышэйшым узроўні гаворка ішла ўжо аб пэўных праектах, дамовіліся стварыць групу, якая іх прапрацуе. Курыраваць яе будуць прадстаўнікі двух прэзідэнтаў.


Супрацоўніцтва з Балівіяй цікава Беларусі і як дадатковая магчымасць выхаду на рынкі краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Балівія - актыўны інтэгратар. Уваходзіць у чатыры найбуйнейшыя аб'яднанні. Узяць, напрыклад, АЛБА, ініцыятарам стварэння якой у свой час быў Уга Чавес. Баліварыянскі альянс аб'ядноўвае восем краін у палітыцы, эканоміцы, ваенным супрацоўніцтве. Гэта і рынак на 70 мільёнаў чалавек, дзе сумарны ВУП 771 мільярд долараў.


Пасля амаль двухгадзінных перамоў прэзідэнты падпісалі два дакументы. Пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.


Выйдучы да прэсы, лідары дзвюх краін пацвердзілі падабенства Беларусі і Балівіі па большасці пытанняў. І зрабілі заявы.


Акрамя навучання спецыялістаў, Беларусь гатовая падаць Балівіі свой кадравы і навуковы патэнцыял, падзяліцца вопытам сацыяльна-эканамічнага развіцця. У краіне, багатай нафтавымі і газавымі радовішчамі, слаба развітая геалагічная разведка. Наша краіна прапаноўвае і тэхналогіі, і спецыялістаў. І сёння заяўлена - Беларусь будзе здабываць у Балівіі карысныя выкапні, буйныя праекты будуць і па сельскай гаспадарцы, навуцы, культуры.


Эва Маралес сустрэчу назваў гістарычнай. Запрасіў Аляксандра Лукашэнку з візітам у адказ у Балівію.


Ускладанне на плошчы Перамогі да Вечнага агню - знак асаблівай павагі народнай памяці. Зараз ля абеліска і вянок ад прэзідэнта шматнацыянальнай дзяржавы Балівія.






Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя