Прэзідэнт: Бяспека падчас Еўрапейскіх гульняў павінна быць гарантаваная, але без празмернасцяў

10 июня 2019
Бяспека падчас Еўрапейскіх гульняў павінна быць гарантаваная, але без празмернасцяў. Гэта падкрэсліў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як складаецца аператыўнае становішча ў краіне, і выказаў меркаванне наконт платоў у фан-зонах і месцах правядзення спартыўнага свята. 

Яшчэ адна важная тэма - хакей. Прэзідэнт адзначыў, што ў мінскім "Дынама" неабходна змяніць прынцып падбору гульцоў. Фінансаваць вялізную колькасць легіянераў, калі хапае сваіх таленавітых хлопцаў, бессэнсоўна. У найбліжэйшыя гады ўпор будзе зроблены менавіта на падрыхтоўку ўласных талентаў.