Прэзідэнт: Беларускай навуцы неабходныя важныя рашэнні, рух наперад і развіццё

7 апреля 2017

З такога патрабавання Кіраўнік дзяржавы сёння пачаў вялікую профільную нараду з удзелам урада, навукоўцаў, рэктараў і дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў. Усяго абмеркаваць праблемныя пытанні і знайсці шляхі іх вырашэння ў будынку прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук сабраліся больш за 400 чалавек. Аляксандр Лукашэнка папрасіў навукоўцаў, якія будуць выступаць з дакладамі, быць максімальна шчырымі і не ўтойваць праблемных момантаў. Больш за тое, дакладна сфармуляваць, наколькі адказвае сучасным рэаліям наяўная сістэма кіравання і функцыянавання навукі.

Яшчэ да пачатку вялікай гутаркі Прэзідэнт азнаёміўся з выставай навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў. 150 найноўшых экспанатаў - гэта вынікі даследаванняў і распрацовак за апошнія два гады. Тут інавацыі ва ўсіх сферах: ад абароннага патэнцыялу краіны да лекаў, касмічных даследаванняў, электракараў і сельгасраспрацовак. Аднак Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не хацеў бы, каб гэтыя дасягненні засланілі тыя праблемы, якія сёння існуюць у навуцы.

У гэтыя хвіліны вялікая нарада ў Акадэміі навук працягваецца. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.