Прэзідэнт: Беларускі і армянскі народы былі і застануцца блізкімі

28 марта 2017

Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арменіі Арменам Хачатранам. Кіраўнік дзяржавы правёў перамовы з дыпламатам з нагоды завяршэння яго місіі ў Беларусі. Армен Хачатран прапрацаваў у Мінску 7 гадоў.

Кіраўнік дзяржавы расказаў аб беларускай пазіцыі ў дачыненні да нагорна-карабахскага канфлікту, гаворка ішла і наконт армяна-азербайджанскага ўзаемадзеяння. Пракаменціраваў Аляксандр Лукашэнка і падрабязнасці экстрадыцыі блогера Аляксандра Лапшына ў Азербайджан. Нагадаем, па запыце гэтай краіны ён быў затрыманы ў Мінску ў снежні. Мужчына абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Публічныя заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы" і "Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы". У студзені Генпракуратура Беларусі прыняла рашэнне аб экстрадыцыі Лапшына ў Азербайджан.

Дыпламатычныя адносіны паміж двума краінамі наладжаныя ў 1993 годзе. У гэтым жа годзе ў Мінску адкрылася пасольства Арменіі. Беларусь з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Арменіі – займае па тавараабароце трэцяе месца сярод краін СНД. Двухбаковае супрацоўніцтва на працягу апошніх гадоў развіваецца дастаткова дынамічна. Узаемны тавараабарот з 2001 па 2015 гады павялічыўся ў 12 разоў. У Арменіі сфарміраваная тавараправодная сетка больш чым 80-ці беларускіх прадпрыемстваў.