Як чакаецца, удзельнічаць у сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных Сіл Беларусі і Расіі будзе і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Кіраўнікі дзвюх краін наведаюць палігоны Гожскі (Беларусь) і Хмялёўка (Расія), дзе сумесныя воінскія кантынгенты Саюзнай дзяржавы будуць выконваць прадугледжаныя сцэнарыем вучэнняў задачы па барацьбе з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.
Тым часам на палігонах дзвюх краін працягваецца барацьба з бандамі тэрарыстаў. Сцэнарый па знішчэнні злачынцаў, хай і ўмоўных, праходзіць у рамках сумесных вучэнняў Захад-2013. Раней вайскоўцы блакіравалі дыверсійныя групы праціўніка, ажыццяўлялі абарону важных стратэгічных аб'ектаў. Спакой краін спрабавалі парушыць 5 бандфарміраванняў агульнай колькасцю 2 тысячы баевікоў. Разгром няпрошаных гасцей праходзіў ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых. Прымяняліся новыя ўзоры ўзбраення.
Ужо заўтра стартуе заключны этап вучэнняў - маштабная сумесная антытэрарыстычная аперацыя. У Калінінградзе гэта пытанне будуць адпрацоўваць намаганнямі беларускіх дэсантнікаў і марскіх пехацінцаў Расіі.