Прэзідэнт Беларусі заўтра накіруецца ў Блізкаўсходні рэгіён

28 октября 2016

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, падчас афіцыйнага візіту ў Катар Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з эмірам краіны шэйхам Тамімам бін Хамадам аль-Тані. Па выніках сустрэчы чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Са сталіцы Катара Прэзідэнт Беларусі накіруецца з рабочым візітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца са спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, а таксама з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны, кіраўніком эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. На сустрэчах абмяркуюць перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў.