рэзідэнт Беларусі выступіў на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і правёў шэраг сустрэч на вышэйшым узроўні

24 июня 2016

Узбекістан гэтымі днямі прымаў юбілейны саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. І ўпершыню на ім прысутнічала Беларусь у якасці назіральніка.

У Аляксандра Лукашэнкі ў Ташкенце быў вельмі насычаны графік. Кіраўнік дзяржавы выступіў на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама правёў шэраг двухбаковых перамоў на вышэйшым узроўні.

Звяртаючыся з прамовай да кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі, Прэзідэнт Беларусі заявіў, што наша краіна мае намер актыўна ўдзельнічаць у працы гэтага аб'яднання па ўсіх кірунках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Сёння Беларусь гатова стаць надзейным "палявым гульцом" на прасторы арганізацыі і зрабіць важкі ўнёсак у яе працу.

Па выніках саміту кіраўнікі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - падпісалі мемарандумы аб атрыманні Індыяй і Пакістанам статусу членаў арганізацыі. Акрамя гэтага, бакі прынялі Ташкенцкую дэкларацыю і план дзеянняў аб'яднання на пяць гадоў.