Прэзідэнт Беларусі высока ацаніў новы праект "Штадлера"

24 марта 2019

У пачатку праграмы мы нездарма так падрабязна распавялі пра цягнік будучыні. На тыдні да яго была прыкавана асаблівая ўвага і на самым высокім узроўні. У прыватнасці, гэты новы праект высока ацаніў Прэзідэнт.

У чацвер Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком швейцарскай карпарацыі. Кампанія ўжо не першы год інвестуе ў рэспубліку і вельмі паспяхова. Усяго за сем гадоў у прадпрыемства ў Фаніпалі інвеставалі каля 90 млн еўра. Зараз гэта самы сучасны завод "Штадлера" (а іх два дзясяткі па ўсім свеце). Працу кампаніі ў нашай краіне не раз браў за ўзор для іншых замежных партнёраў Аляксандр Лукашэнка. 

У сваю чаргу Беларусь, на думку госця, вельмі прывабная краіна для замежных інвестараў, і пры любой магчымасці ён рэкламуе нас у якасці вытворчай пляцоўкі. Прэзентацыя цягніка для сталічнага метро - яшчэ адно таму пацверджанне. На прадпрыемстве зараз збіраюць шэсць такіх электрычак. Яшчэ чатыры - план на 2020 год. Такімі саставамі цягам часу абновяць увесь парк метрапалітэна.  Дарэчы, ужо ў канцы сакавіка састаў пачне курсіраваць на другой лініі, але гэта толькі абкатка, першых пасажыраў цягнік прыме ўвосень. 

Прэзідэнт, вядома, не абышоў гэтую навіну бокам. У размове з кіраўніком холдынга Аляксандр Лукашэнка не адкінуў магчымасць сумеснага тэст-драйву новага цягніка.