Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Уладзіміра Зельдзіна

31 октября 2016

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР Уладзіміра Зельдзіна.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пайшоў з жыцця таленавіты ўсенародна любімы артыст, шчыры і абаяльны чалавек.
"Уладзімір Міхайлавіч пражыў багатае творчае жыццё, пакінуў яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кіно, - гаворыцца ў спачуванні. - Прыроджаная інтэлігентнасць, прафесіяналізм і ўнікальная манера ігры далі магчымасць яму стварыць сотні запамінальных роляў, якія сталі прыкладам высокага мастацтва. На беларускай зямлі творчасць Уладзіміра Зельдзіна добра ведаюць і любяць".
"Светлая памяць пра гэтага выдатнага акцёра і цудоўнага чалавека назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт.