Прэзідэнт Беларусі вылецеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

3 марта 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння накіраваўся ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Самалёт Прэзідэнта Беларусі вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск літаральна гадзіну таму. Парадак дня пасяджэння больш чым дасканалы: уключае каля дзесяці пунктаў. Гэта гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, саюзны бюджэт, пытанні знешняй палітыкі. Акрамя таго, у праграме візіту запланаваная двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.