Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з саветнікам па нацыянальнай бяспецы ААЭ

7 Лістапада 2019
Прэзідэнт Беларусі сёння сустрэўся з саветнікам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам.

На сустрэчы абмеркавалі вынікі размовы Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, якая адбылася напярэдадні. Бакі адзначылі яе прадуктыўнасць і абсалютную нацэленасць на аператыўную рэалізацыю ўсіх вызначаных планаў. 


Былі абмеркаваныя ўжо рэалізуемыя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту

Таксама на сустрэчы былі абмеркаваныя ўжо рэалізуемыя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго ўжывання ў розных сферах. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця высокіх тэхналогій у ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі.

У завяршэнне Прэзідэнт падарыў шэйху Тахнуну бен Заіду аль-Нахаяну беларускія ласункі і створаную паводле старажытнай тэхналогіі копію слуцкага пояса.