Выкананне дамоўленасцяў у рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, АДКБ, а таксама імкненне беларускага боку максімальна спрыяць мірным працэсам у рэгіёне. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з прадстаўнікамі расійскай медыясупольнасці ў рамках прэс-тура журналістаў па Беларусі.
Каля 100 прадстаўнікоў СМІ, экспертаў і блогераў з розных рэгіёнаў Расіі чацвёрты дзень цесна знаёмяцца з краінай. Пабывалі на шматлікіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах, сацыяльна-культурных і спартыўных аб'ектах. Падчас сустрэчы закрануты шырокі спектр пытанняў. І чакана, большасць з іх датычылася беларуска-расійскіх адносін. Прэзідэнт падкрэсліў, што Расійская Федэрацыя - стратэгічны партнёр для Беларусі. Аднак нявырашаныя пытанні застаюцца. Да Новага года яны яшчэ будуць разглядацца на вышэйшым узроўні. І раздуваць полымя са спрэчак паміж краінамі не варта.
Інтэграцыя - пытанне, якое за час сустрэчы гучала неаднаразова. Для Беларусі суверэнітэт - гэта святое, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Краіна застаецца паслядоўнай прыхільніцай інтэграцыі. І пазіцыі нашай дзяржавы нязменныя. Дасягнутыя дамоўленасці павінны выконвацца.
Пытанні, зададзеныя беларускаму лідару журналістамі, датычыліся не толькі палітыкі, але і рэальнай эканомікі. Так, прадстаўнікі масмедыя цікавіліся, як Беларусі атрымалася здзейсніць такі прарыў у IT-галіне: многія былі здзіўленыя ўбачаным падчас наведвання Парка высокіх тэхналогій. Спыталі і пра тое, якой у ідэале беларускаму лідару бачыцца Беларусь. Дэталі сустрэчы - у нашых наступных выпусках.













