Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым

7 мая 2014
Паміж Беларуссю і Расіяй няма невырашальных пытанняў. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым. Перамовы прайшлі ў Маскве, куды Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам. Сімвалічна, што візіт праходзіць напярэдадні Дня Перамогі. Для беларусаў гэта вялікае свята, якое аб'ядноўвае братэрскія народы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу, што сёння Беларусь, Расія і Казахстан стаяць на парозе важнай падзеі - падпісання дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

Падчас візіту ў Маскву ў Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны шэраг двухбаковых і шматбаковых сустрэч.