Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прадстаўнікамі расійскіх СМІ

14 декабря 2018

На парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва застаюцца нявырашаныя пытанні, якія ў найбліжэйшы час будуць разглядацца на вышэйшым узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці.

Яна арганізаваная ў рамках прэс-тура па Беларусі для расійскіх журналістаў, што праходзіў гэтымі днямі. Яго ўдзельнікі - каля 100 прадстаўнікоў СМІ, эксперты і блогеры з розных рэгіёнаў Расіі. На працягу гэтых дзён госці наведалі Віцебскую і Мінскую вобласці, горад Мінск, знаёміліся з працай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сацыяльна-культурных і спартыўных аб'ектаў. Гаворачы аб адносінах Беларусі і Расіі, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў - Расійская Федэрацыя застаецца для беларусаў стратэгічным партнёрам. Залог паспяховых адносін - міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.

"Мы даўно планавалі гэту сустрэчу. Адкрыта гаворачы, рыхтаваліся падвесці вынікі беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Але, на жаль, пытанні пакуль застаюцца. І ў найбліжэйшы час мы разам з маім расійскім калегам пастараемся іх вырашыць. Так што інфармацыйныя падставы яшчэ вам будуць забяспечаныя". Беларускі лідар заклікаў СМІ да аб'ектыўнасці падачы матэрыялаў і заўважыў, што цэнзуры ў інфармацыйнай сферы быць не павінна, але павінны быць унутраны аўтарскі самакантроль і ўменне выконваць баланс чорнага і белага. А з беларуска-расійскіх спрэчак не варта раздзімаць полымя.

 

Пры гэтым беларускі лідар заклікаў СМІ да аб'ектыўнасці ў падачы матэрыялаў. І заўважыў, што цэнзуры ў інфармацыйнай сферы быць не павінна, але павінны быць унутраны аўтарскі самакантроль і ўменне захоўваць баланс чорнага і белага. А з беларуска-расійскіх спрэчак не варта раздзімаць полымя.

Аляксандр Лукашэнка адказаў таксама на прэтэнзіі, што часам гучаць, аб шматмільярднай падтрымцы з боку Расіі. Закрануў і яшчэ шэраг праблемных пытанняў, у прыватнасці, тэму цеснай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Беларусь настойвае на выкананні дасягнутых дамоўленасцяў - інтэграцыйныя пазіцыі беларускай дзяржавы нязменныя. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.