Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў

23 декабря 2017

Малы і сярэдні бізнес – найважнейшы складальнік устойлівага развіцця эканомікі і існавання дзяржавы.

Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў. Восенню Кіраўнік дзяржавы падпісаў пакет дакументаў па лібералізацыі бізнесу - адзін дэкрэт і сем указаў. Яны павінны даць магутны імпульс развіццю прыватнага сектара эканомікі. Размова ішла і наконт яшчэ аднаго знакавага дакумента - дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі, дзякуючы якому з'яўляюцца беспрэцэдэнтныя магчымасці для развіцця IT-галіны.

Удзельнікі сустрэчы гаварылі аб развіцці прадпрымальніцтва, аб адыходзе ад неабгрунтаваных праверак і пераглядзе ў гэтым кантэксце дзейнасці КДК. На думку Аляксандра Лукашэнкі, прадпрымальнікі павінны больш актыўна развіваць бізнес у малых гарадах і сельскай мясцовасці.

Акрамя гэтага, Кіраўнік дзяржавы даручыў маштабна перапрацаваць Падатковы кодэкс. Праект дакумента ўрад павінен падрыхтаваць да верасня. На нарадзе ішла размова і аб развіцці аграэкатурызму і рамеснай дзейнасці.