Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй Народнай Скупшчыны Сербіі

10 июня 2015

Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй Народнай Скупшчыны Сербіі Маяй Гойкавіч. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка сербскага парламента ў нашу краіну. Ключавымі тэмамі сталі гандаль, вытворчая кааперацыя і міжпарламенцкі дыялог. Па выніках мінулага года, узаемны тавараабарот перавысіў 245 мільёнаў долараў. Але, на думку Аляксандра Лукашэнкі, у абедзвюх краін ёсць патэнцыял для павелічэння гэтай лічбы. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць умацоўвацца і ў далейшым.

У сваю чаргу Мая Гойкавіч адзначыла, што Беларусь і Сербія прыкладаюць вялікія намаганні для развіцця далейшага ўзаемадзеяння. Істотны ўклад ў двухбаковыя адносіны, на яе думку, уносяць і парламенты абедзвюх краін.