Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй Камітэта рэгіёнаў ЕС

23 мая 2017

Мерапрыемствы Камітэта рэгіёнаў Еўрасаюза і Мінская канферэнцыя рэгіянальных і мясцовых органаў улады “Усходняга партнёрства” глыбока ўплятаюцца ў агульную тканіну нармалізацыі адносін Беларусі і Еўропы.

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з кіраўніком Камітэта фінам Марку Маркула. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь надзейны і паслядоўны партнёр усіх, хто клапоціцца аб гарманічным развіцці правінцыі. Мы ўдзячныя за прадметны разгляд на Мінскай канферэнцыі пытанняў энергаэфектыўнасці і ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы выказаў спадзяванне, што Старшыня Маркула прыкладзе намаганні для збліжэння Беларусі з роднай для госця Фінляндыяй, якая можа выступаць прыкладам уладкавання краіны, у тым ліку ў разрэзе рэгіёнаў.

Камітэт рэгіёнаў Еўрасаюза гатовы дзяліцца з Беларуссю перадавым вопытам і актуальнымі напрацоўкамі па тэме развіцця рэгіёнаў і мясцовага самакіравання. Надаецца вялізная ўвага развіццю малых населеных пунктаў і павышэнню якасці жыцця людзей. Таксама Марку Маркула высока ацаніў актыўнасць і ўклад Беларусі ў развіццё ініцыятывы ў рамках "Усходняга партнёрства".