Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з навуковай элітай краіны

2 февраля 2018

У Палацы Незалежнасці толькі што завяршылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з навуковай элітай краіны. Кіраўнік дзяржавы ўрачыста ўручыў дыпломы акадэміка і члена-карэспандэнта Акадэміі навук, доктара навук і атэстаты прафесара. Мінулы год быў вельмі насычаным, адзначыў беларускі лідар. Краіна зрабіла першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі.

Прысуджаныя званні - гэта вялікі крэдыт даверу. Прэзідэнт не ўтойвае, што навукоўцаў гатовы падтрымліваць, але заўсёды чакаюць большага.