Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі

5 апреля 2018

Мансур Азам расказаў аб няпростай сітуацыі ў арабскай рэспубліцы і тых вялізных стратах, у першую чаргу чалавечых, якія панёс сірыйскі народ. Акрамя таго, госць паведаміў наконт сітуацыі ў раёне Дамаска, а таксама аб кроках Сірыі для мірнага развіцця.

Мансур Азам перадаў Прэзідэнту Беларусі пасланне ад сірыйскага лідара Башара Асада. Нагадаем, высокі госць знаходзіцца з візітам у нашай краіне ўжо пяць дзён. Адбыліся яго сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта, міністрам адукацыі. Мансур Азам таксама пабываў на прамысловых прадпрыемствах, культурных і спартыўных аб'ектах нашай краіны.