Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Расіі

21 октября 2019

Беларусь разглядае развіццё супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі як адзін з ключавых кірункаў у эканоміцы. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка. У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Кіраўніка дзяржавы і губернатара Свярдлоўскай вобласці Яўгена Куйвашава. Суседзі зацікаўленыя ў развіцці сумесных праектаў у навуцы, спатрэбіцца ўральскаму рэгіёну і вопыт Беларусі ў сельскай гаспадарцы. Больш за тое, Мінск гатовы паставіць пасажырскую тэхніку, у тым ліку электробусы. І галоўная мэта бакоў - дасягнуць планкі тавараабароту ў паўмільярда долараў.

Прапанова беларускага боку - пашырыць кааперацыю ў машынабудаванні. Дарэчы, Свярдлоўская вобласць - адна з тых у Расіі, якія вельмі дынамічна развіваюцца. У нетрах уральскай зямлі - палова табліцы Мендзялеева: золата, плаціна, нікель, хром. Асобны артыкул - сталь і медзь. Мясцовыя заводы пастаўлялі іх для такіх архітэктурных будынкаў, як Эйфелева вежа, Статуя Свабоды і Брытанскі парламент. Таксама Екацерынбург - своеасаблівы масток паміж еўрапейскай і азіяцкай часткай Расіі: менавіта тут праходзіць Транссібірская магістраль. 

Вялікая дэлегацыя, якая прыехала разам з кіраўніком рэгіёна, мае намер павезці  з сабою   важкі пакет дамоўленасцяў.

Падрабязней - у наступных выпусках.