Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком сената Узбекістана

14 июня 2018

Парламенцкая дэлегацыя Узбекістана ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам у Беларусі.

Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком сената Олій Мажліса гэтай краіны Нігмацілай Юлдашавым.

Летась тавараабарот дзвюх краін дасягнуў 130 мільёнаў долараў. На экспарт адпраўляюцца трактары, сельгасмашыны, дарожная і будаўнічая тэхніка. Ва Узбекістане адкрыліся першыя зборачныя вытворчасці "Амкадора" і Бабруйскаграмаша. Менавіта паглыбленне прамысловай кааперацыі - ініцыятыва прэзідэнтаў дзвюх краін.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў бачыліся ў Кітаі падчас мерапрыемстваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Каб умацаваць узаемадзеянне, лідары маюць намер грунтоўна пагаварыць асабіста. На гэты год запланаваны афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан.

Кіраўнік верхняй палаты парламента Узбекістана прыняў удзел у сустрэчы дзелавых колаў дзвюх краін. У БелАЗа з'явіўся новы план паставак да 2023 года ўключна. Ва Узбекістан адправяцца дзве сотні самазвалаў.