Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком расійскай разведкі Сяргеем Нарышкіным

17 октября 2017

Пытанні каардынацыі і абароны інтарэсаў дзяржаў. Гэтыя тэмы сталі галоўнымі на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі.

Больш як год яе ўзначальвае Сяргей Нарышкін. Ён займаў розныя высокія пасады ва ўрадзе і Адміністрацыі прэзідэнта суседняй краіны. Раней працаваў на пасадзе старшыні Дзярждумы Расіі. Звяртаючыся да Сяргея Нарышкіна, Прэзідэнт Беларусі адзначыў яго ўклад у развіццё саюзных адносін паміж краінамі. Сёння ж у цэнтры ўвагі пытанні супрацоўніцтва па лініі разведслужб.

На сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння КДБ Беларусі і Службы знешняй разведкі Расіі. Спецслужбы працуюць у цеснай звязцы і пры ўзаемнай зацікаўленасці. Разам даводзіцца рэагаваць на многія выклікі і пагрозы. Міжнародная сітуацыя пастаянна ўскладняецца. Гэта ўплывае і на Беларусь, і на Расію, канстатаваў Сяргей Нарышкін, калі выйшаў да журналістаў.

У Мінску праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржбяспекі Беларусі і Службы знешняй разведкі Расіі. Гэта ўнікальны фармат узаемадзеяння дзвюх спецслужб. Такога органа ў Расіі няма ні з адной іншай краінай. Гэта гаворыць аб давернасці адносін.