Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Раскосмаса

21 января 2020
У Палацы Незалежнасці сёння абмеркавалі праекты ў касмічнай сферы. Развіццё высокіх тэхналогій - адзін з ключавых прыярытэтаў Беларусі. Пра гэта сёння гаварылі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Раскосмаса Дзмітрый Рагозін. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі аб будучых і дзеючых праектах. Вось ужо пяць гадоў працуе сумеснае агенцтва па касмічных даследаваннях Акадэміі навук Беларусі і Раскосмаса. І ў цэлым сёння з дзясятак прадпрыемстваў працуе на  незямную сферу дзейнасці. Так, "Пеленг"  збірае спецыяльныя лічбавыя лінзы і абсталяванне для спадарожнікаў. Створана і беларуская касмічная сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Яна ўжо прынесла прыкладна  80 мільёнаў долараў. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў разгледзець розныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай сферы, у тым ліку ў кантэксце нацыянальных праграм.

Госць з карпарацыі прыехаў яшчэ і з падарункам - пальчаткай знакамітага касманаўта. Каму належыць касмічны прадмет, Рагозін захаваў у таямніцы.


Беларусь - Расія: касмічныя праекты

Асобна на сустрэчы абмеркавалі працу комплексу "Канопус". Абсталяваны беларускай оптыкай ён дапамагае МНС і іншым падраздзяленням даведацца дакладныя каардынаты, напрыклад, ачагоў узгарання або іншага стыхійнага бедства. Тут будзем пашыраць працу па формуле: нашы мікраэлектроніка і абсталяванне - у расійскія апараты.

Асноўныя планы навукоўцаў на найбліжэйшыя пяць гадоў: стварэнне сумеснай з Расіяй сістэмы касмічнага маніторынгу Зямлі. Таксама спецыялісты маюць намер палепшыць абсталяванне і наземную інфраструктуру.