Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Папскага савета, кардыналам Жан-Луі Таранам

4 июля 2013

Беларусь змагла забяспечыць міжканфесійныя мір і згоду. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з старшынёй Папскага савета, кардыналам па міжрэлігійным дыялогу Жан-Луі Таранам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі няма праблем ва ўзаемаадносінах дзяржавы і царквы, і засведчыў, што каталіцкая канфесія, як і раней, будзе займаць годнае месца ў краіне.


Папскі легат перадаў благаславенне ўсяму беларускаму народу ад Папы Рымскага. Кардынал падкрэсліў, што для яго гэта першая паездка ў Беларусь і таму яму вельмі цікава азнаёміцца з рэаліямі, убачыць, як адбываецца ў Беларусі дыялог усіх канфесій.







Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя