Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Нацбанка

25 января 2018

Сёння Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Нацбанка. Павел Калаўр праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку наконт сітуацыі на фінансавым рынку. Дзякуючы грашова-крэдытнай палітыцы апошніх гадоў удалося выйсці на раўнаважкі курс нацыянальнай валюты, які задавальняе экспарцёраў і стрымлівае інфляцыю. Таксама прадметам абмеркавання стала стварэнне спецыялізаванай арганізацыі па аказанні касава-інкасатарскіх паслуг. У частцы функцый яна стане аб'яднаўчай для Нацбанка і дзвюх буйных фінансавых устаноў - Беларусбанка і Белаграпрамбанка. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што стварэнне новай структуры не павінна прывесці да росту выдаткаў у банкаўскай сферы.

Паводле інфармацыі Нацбанка, падчас стварэння таварыства будуць аптымізаваны дубліруючыя функцыі банкаў у галіне інкасацыі, перавозкі, апрацоўкі і захоўвання каштоўнасцяў, зніжаны выдаткі на ўтрыманне матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, персаналу, будзе скарочана колькасць спецаўтатранспарту і зброі. Пры гэтым рэгулятар захавае за сабой цэнтралізаванае кіраванне наяўным грашовым абаротам.