Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця

4 марта 2019

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для ЕБРР, заявіў Прэзідэнт сёння на сустрэчы з кіраўніком гэтай фінансавай установы Сумам Чакрабарці. Так, 2018-ты стаў самым паспяховым за ўсю гісторыю супрацоўніцтва. За мінулы год інвестыцыі ў эканоміку Беларусі павялічыліся ў два разы. ЕБРР прафінансаваў 21 праект на суму больш чым 360 мільёнаў еўра. Асабліва Аляксандр Лукашэнка адзначыў той факт, што вялікую ўвагу банк надае праектам, ад якіх залежыць якасць жыцця людзей. Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў нашай краіне ўжо трэці раз. Па словах кіраўніка ЕБРР, дынаміка супрацоўніцтва відавочная. Сёння Беларусь у дзясятцы краін-партнёраў. Найбліжэйшая мэта - топ-5.

Таксама Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Суму Чакрабарці правесці запланаванае на 2022 год чарговае пасяджэнне кіраўніцкага савета ЕБРР у Беларусі. Прэзідэнт запэўніў: усё пройдзе на самым высокім узроўні. А ўжо сёлета Кіраўнік дзяржавы запрасіў Суму Чакрабарці наведаць Мінск яшчэ раз падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў.