Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

1 марта 2018
Падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску летам наступнага года сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.
Янез Качыянчыч часты госць у беларускай сталіцы, выдатна знаёмы з функцыяналам кожнага са спартыўных аб’ектаў, якія задзейнічаюць падчас спаборніцтваў. У цэлым галоўны чалавек у еўрапейскім спорце спакойны за старты ў Мінску. Ён высока ацаніў працэс падрыхтоўкі турніру. ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у нашай краіне з 21 па 30 чэрвеня наступнага года. У Беларусь прыедуць 4 тысячы спартсменаў, каля 2 тысяч трэнераў і афіцыйных прадстаўнікоў дэлегацый. Сярод гасцей таксама чакаецца прысутнасць кіраўнікоў дзяржаў, прэм'ер-міністраў і высокапастаўленых асоб еўрапейскіх краін. Асвятляць спартыўную падзею будуць больш за тысячу журналістаў. У Мінску разгуляюць 206 камплектаў медалёў у 15 відах спорту, а 10 з іх стануць адборачнымі на Алімпійскія гульні ў Токіа.