Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі

9 апреля 2015

Развіццё супрацоўніцтва і нарошчванне ўзаемнага тавараабароту. Такія задачы сёння назваў Прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі Міхаілам Ігнацьевым. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Чувашыя працяглы час - стабільны гандлёва-эканамічны партнёр нашай краіны. Летась тавараабарот склаў амаль 85 мільёнаў долараў. Аднак гэтыя лічбы не адпавядаюць патэнцыялу двух бакоў. Таму, паводле слоў беларускага лідара, неабходна максімальна выкарыстоўваць наяўны вытворчы, навукова-тэхнічны і кадравы патэнцыял.

У найбліжэйшыя дні дэлегацыя Чувашскай Рэспублікі сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Беларусі, наведае Мінскі аўтамабільны завод і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама госці з Расіі пабываюць на прадпрыемстве "Белэкатэхніка" і агракамбінаце "Дзяржынскі".