Рэфармаванне Падатковага кодэкса, пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці і стварэнне Міністэрства лічбавай эканомікі. Такое шырокае кола пытанняў Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з кіраўніком апарата Савета міністраў.
Аляксандр Турчын адначасова з'яўляецца і старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва. З кастрычніка яго праца ідзе ў абноўленым рэжыме. Падпісаны Кіраўніком дзяржавы ўказ, які надзяляе савет дадатковымі паўнамоцтвамі. Прэзідэнт анансаваў, што гатовы сустрэцца з удзельнікамі гэтай структуры для абмеркавання актуальных пытанняў. Нагадаю, у канцы мінулага года быў прыняты шэраг знакавых рашэнняў па паляпшэнні бізнес-клімату і стымуляванні дзелавой актыўнасці.
Як паведаміў па выніках сустрэчы Аляксандр Турчын, ураду даручана ў найкарацейшыя тэрміны прапрацаваць пытанні па стварэнні Міністэрства лічбавай эканомікі. Кіраўнік апарата Савета міністраў не выключыў, што такі дзяржорган з'явіцца ў Беларусі ўжо да канца года.













