Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-кіраўніком Украіны Віктарам Юшчанкам

8 октября 2018

Двухбаковыя адносіны Беларусі і Украіны, якая будучыня ў суседкі ў СНД і канфлікт на ўсходзе краіны.

Гэтыя і іншыя пытанні Кіраўнік беларускай дзяржавы сёння абмеркаваў з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. Размова была адкрытай і шчырай. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка частку размовы прысвяцілі рэвізіі адносін, што склаліся паміж краінамі за час прэзідэнцтва палітыкаў. Трэці прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка кіраваў краінай з 2005 па 2010 гады. Беларускі Прэзідэнт падкрэсліў: тады пры ўсіх адрозненнях краіны заўсёды знаходзілі кансэнсус. Аднак мяняецца час, рангі, акалічнасці. Украіна дэ-юрэ не парвала з СНД, але разам з тым не прымае ўдзелу ў інтэграцыі. Нагадаем, на нядаўні саміт у Душанбэ краіна не прыслала свайго прадстаўніка. Адным з прыярытэтных пытанняў застаецца вырашэнне сітуацыі на ўсходзе краіны. Пра тое, як гэтыя падзеі ў тым ліку паўплывалі на Беларусь, Аляксандр Лукашэнка адкрыта расказаў Віктару Юшчанку. У той жа час Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што, нягледзячы на ўсе падзеі, паміж нашымі народамі няма ўзлаванасці і сутыкнення меркаванняў. У сваю чаргу Віктар Юшчанка адзначыў, што ў яго разуменні двухбаковыя адносіны з Беларуссю заўсёды былі ідэальнымі і на палітычным узроўні, і на народным. Падрабязнасці размовы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі глядзіце ў нашых наступных выпусках.