Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з дэлегацыяй Кастрамской вобласці Расіі

7 февраля 2017

Прамыя сувязі з расійскімі рэгіёнамі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Сяргеем Сітнікавым. Аб'ёмы ўзаемнага гандлю з гэтай вобласцю летась знізіліся і склалі прыкладна 80 мільёнаў долараў. Патэнцыял жа супрацоўніцтва нашмат вышэйшы. Памяншаецца тавараабарот і ў маштабах усяго Еўразійскага эканамічнага саюза. Беларускі лідар адзначыў, што такая тэндэнцыя выклікае занепакоенасць.

У Кастрамской вобласці актыўна вядзецца будаўніцтва жылля, узвядзенне і рэканструкцыя сацыяльных аб'ектаў, развіццё сеткі аўтадарог. Для нашай краіны адкрываюцца магчымасці ў нарошчванні паставак будматэрыялаў, а таксама спецтэхнікі. Плануецца стварэнне адзінага сэрвіснага цэнтра, які будзе абслугоўваць машыны беларускай вытворчасці на тэрыторыі Прыволжскага рэгіёна.

У праграме візіту не толькі перамовы. Учора дэлегацыя азнаёмілася з лінейкай прадукцыі кампаніі "Амкадор". Сёння госці наведаюць сталічны Белкамунмаш. У чарзе перамоў і сустрэч у праграме візіту быў час і для гістарычнай памяці.

А ў гэтыя хвіліны перамовы працягваюцца ва ўрадзе. Чакаецца, што іх вынікам стане падпісанне дарожнай карты супрацоўніцтва паміж Кастрамской вобласцю і Беларуссю на тры гады.