Прэзідэнт Беларусі сустрэўся і з губернатарам Стаўрапольскага краю Уладзімірам Уладзіміравым

17 марта 2017

На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і расійскі рэгіён маюць магутны патэнцыял для нарошчвання тавараабароту і запуску новых праектаў. Стаўрапольскі край - адзін з найболей перспектыўных эканамічных партнёраў Беларусі ў Расіі. Зараз узаемны тавараабарот складае 140 мільёнаў долараў, аднак гэта не канец. Істотнае павелічэнне лічбаў абяцаюць праекты ў сферы прамысловай кааперацыі, паставак сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі. Акрамя таго, на тэрыторыі краю зарэгістравана больш як 10 кампаній з беларускімі інвестыцыямі. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь гатовая дзяліцца і тэхналогіямі, і спецыялістамі.