Прэзідэнт Беларусі ўручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне"

10 января 2020
Беларусы стварылі сваю, незалежную дзяржаву,  дзякуючы памяці аб вытоках і вернасці  зямлі продкаў. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў напярэдадні падчас уручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне". Аляксандр Лукашэнка  ва ўступнай прамове  павіншаваў усіх лаўрэатаў, паабяцаўшы і далей падтрымліваць тых, для каго культурная спадчына Беларусі - справа жыцця!  Звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы і на спекуляцыі вакол перамоў Мінска і Масквы па нафце і газe - ніякіх ценявых палітычных дагавораў. Толькі эканоміка, прычым наша краіна  адстойвае свае інтарэсы і пазіцыю  без саступак, але халоднай галавой.

Па выніках мінулага года  ўручана пяць прэмій "За духоўнае адраджэнне": сярод лаўрэатаў -   Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў, грамадскае аб'яднанне ветэранаў, калектыў археалагічнага музея "Бярэсьце", а таксама  настаяцель  прыхода храма Марыі Магдаліны  протаіерэй  Іаан Харашэвіч. Ад імя вялікай каманды за працу над "Вялікім геаграфічным атласам"  узнагароду атрымала Галіна Ляхава - галоўны рэдактар Белкартаграфіі. Таксама былі ўручаны 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва. Вялікі гонар для калектыву Белтэлерадыёкампаніі - спецыяльная прэмія Прэзідэнта за рэалізацыю творчых праектаў і прэмія "Беларускі спартыўны Алімп" тэлеканалу "Беларусь 5". Завяршыў урачыстую цырымонію святочны канцэрт.