Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржузнагароды за мір, высокія дасягненні і прафесіяналізм

7 мая 2015

Яны жылі марай пра мірнае жыццё і верылі ў перамогу. Сёння Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржузнагароды пакаленню пераможцаў - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікам ветэранскіх арганізацый. Сярод узнагароджаных былі і іншыя героі нашага часу: урачы, педагогі, аграрыі, людзі мастацтва. Усяго 39 чалавек. Яны атрымалі ордэны, медалі і падзякі ад Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе дасягненні беларусаў і поспехі дзяржавы былі б немагчымыя без лёсавызначальнай падзеі - Вялікай Перамогі.

Сёння ў Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і вайскоўцаў. Ім Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за высокі прафесіяналізм і стварэнне пачуцця бяспекі ў роднай краіне. Пасля ўручэння дзяржузнагарод гутарка працягнулася ў нефармальнай атмасферы.