Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржузнагароды работнікам адукацыі

29 августа 2017

Педагог - гэта прызванне, якім трэба ганарыцца, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад лепшымі работнікамі сістэмы адукацыі.

Дзяржаўныя ўзнагароды і званні сёння ў Мінску атрымалі 37 чалавек. Яшчэ да пачатку ўрачыстай цырымоніі госці змаглі ацаніць прыгажосць Палаца Незалежнасці. Па распараджэнні Кіраўніка дзяржавы была арганізавана спецыяльная экскурсія. Большасць з удзельнікаў аказаліся тут упершыню. Цырымонія адбылася ў спецыяльнай зале дзяржаўных узнагарод. Тут Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў: менавіта педагогі са сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй з'яўляюцца надзейнай апорай суверэннай беларускай дзяржавы. 19 чалавек сёння сталі ўладальнікамі медалёў за працоўныя заслугі, папоўніліся і рады заслужаных настаўнікаў, работнікаў сферы адукацыі і органаў унутраных спраў. Таксама былі аб’яўлены падзякі. Удзельнікі ўрачыстасці падчас цырымоніі змаглі пагутарыць з Прэзідэнтам. Напрыканцы Кіраўнік дзяржавы па традыцыі пажадаў усім плённага новага навучальнага года і поспехаў у нялёгкай працы.