Прэзідэнт Беларусі ўручыў генеральскія пагоны

24 февраля 2014

У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Прэзідэнт Беларусі ўручыў генеральскія пагоны. Такога гонару ўдастоіліся сем чалавек. Камандуючы сіламі спецаперацый Вадзім Дзенісенка, намміністра ўнутраных спраў Юрый Караеў і намстаршыні Дзяржпагранкамітэта Ігар Печань. Звання генерал-маёра юстыцыі атрымалі намглавы Следчага камітэта Сяргей Буйноўскі і Валерый Гайдучонак. У сваім віншавальным слове Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што і ў далейшым чакае ад сілавікоў максімальнай аддачы ў гарантаванні бяспекі.


Зорак генерал-маёра ўнутранай службы ўдастоены Валерый Сцепаненка. Чын дзяржсаветніка юстыцыі трэцяга класа прысвоены намесніку Генпракурора Беларусі Аляксею Стуку. Галоўнакамандуючы пажадаў абаронцам Айчыны шчасця, моцнага здароўя і поспехаў у службе на карысць Беларусі.