Прэзідэнт Беларусі ў кастрычніку плануе здзейсніць візіт у Пакістан

25 августа 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку плануе здзейсніць візіт у Пакістан, падчас якога правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы беларускага лідара з дзяржаўным міністрам па замежных справах, спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі. Падрабязнасці перамоў - у наступным выпуску навін.